Прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры «У родным слове – сэрца пачуццё!»

Дата: 22 февраля 2025 в 11:04
53 просмотра

У перыяд з 17 па 22 лютага ва ўстанове адукацыі прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры «У родным слове – сэрца пачуццё!», у якім прынялі ўдзел вучні 5-11 класаў.

         Тыдзень пачаўся акцыяй «Падаруй слова сябру!», падчас якой вучні ўстановы адукацыі з задавальненнем рабілі кампліменты сваім сябрам праз каляровыя сардэчкі і па - беларуску.

         У гульні  «Фальклор,  фальклор – душа  народа»  прынялі  ўдзел  вучні  5-6 класаў. Мерапрыемства спрыяла пашырэнню і паглыбленню ведаў  вучняў пра жанравую разнастайнасць народных твораў, багацце тэм і вобразаў; развiццю іх творчых здольнасцеў,   цікавасці    да    вывучэння   беларускага   фальклора;   спрыяла  выхаванню нацыянальнай самасвядомасці,  павагі да нашага гiстарычнага мiнулага. Пераможцамі сталі вучні 5 «А»  і 5 «Б» класа. Найбольшую актыўнасць удзельнікі  праявілі ў конкурсах «Адгадай-ка», «Залацінкі мудрасці», «Прыкмеція».    

       

18 лютага памiж  вучнямi 7 i 8 класаў прайшоў «Моўны турнiр», прысвечаны Мiжнароднаму  дню роднай мовы. Мэта мерапрыемства - развiваць пазнавальную актыўнасць i маўленчую культуру вучняў, iх творчыя i iнтэлектуальныя здольнасцi, фармiраваць уменне працаваць у камандзе, выхоўваць пачуццё любовi i павагi да беларускай мовы. У турнiры  былi  такiя  конкурсы,  як  «Лесвiца»,  «Эрудыт»,  «Хто  больш?», «Адным словам», «Усявед», «Чужое слова». Юныя моваведы былi i перакладчыкамi, i рэдактарамi. Для капiтанаў быў конкурс «Веру - не веру», т. ч. яны падтрымалi свае  каманды дадатковымi баламi. Кожны ўдзельнiк конкурсу не толькi падзялiўся сваiмi ведамi, але i набыў новыя. Перамогу атрымала каманда 8 класаў. Але ўсе былi задаволены сваiмi вынiкамi.

   

Гульня-падарожжа  «Ці ведаеш ты родную мову?» для вучняў 9 класаў дапамагла выявіць здольных і лінгвістычна адораных школьнікаў, спрыяла развіццю іх інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу, павышэнню узроўню культуры маўлення, выхаванню паважлівых адносін да беларускай мовы.

Для вучняў 10-11 класаў быў праведедзены літаратурны рынг. Для вучняў 10-11 класаў быў праведедзены літаратурны рынг. Мэта мерапрыемства: праз гульню праверыць веды вучняў па беларускай літаратуры; развіваць іх пазнавальную актыўнасць; спрыяць фарміраванню культуры зносін; выпрацоўваць здольнасць лагічна і хутка мысліць; выхоўваць у школьнікаў пачуццё любові і гонару за беларускую літаратуру і культуру.  Рынг складаўся з васьмі тураў: «Размінка», «Беларускія асветнікі», «Свет нашых продкаў», «Чорная скрыня», «Сем падказак»,  «Аўтар – твор»,  «Веру – не веру», «Супергульня».  Асаблівую цікавасць выклікаў тур «Чорная скрыня»:  вучні павінны былі па апісанні пазнаць, якая  рэч ляжыць у скрыні. Для гэтага яны павінны былі ўспомніць назву твора беларускага пісьменніка і героя, якому гэта рэч належала.

Таксама на працягу тыдня ў 5-11 класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны  «Усяму   пачатак  –  родная  мова!»,   конкурс  «Лепшы  сшытак»,  цікавыя перапынкі (Гульня «Веру-не веру»). Асабліва спадабалася вучням гульня «Веру-не веру». Падчас гульні вучні мелі магчымасць пазнаёміцца з новымі словамі на роднай мове. Ім былі прапанаваны назвы раслін, грыбоў, птушак, рэчаў на беларускай мове. Вучні павіны былі паглядзець на фотаздымак і адказаць: вераць яны, што існуе такое слова ў беларускай мове, ці не. Мерапрыемства спрыяла папулярызацыі беларускай мовы, пашырэнню слоўнікавага запасу вучняў, выхаванню ў іх павагі да роднага слова.

21 лютага вучні старэйшых класаў правялі  інфа-дайджэст  «21 лютага - Дзень роднай мовы», падчас якога расказалі аб гісторыі свята,  аб сучаснай моўнай сітуацыі ў свеце, аб месцы беларускай мовы сярод моў свету,   пазнаёмілі   з   цікавымі   фактамі   з   гісторыі   беларускай   мовы,  выказваннямі славутых пісьменнікаў і паэтаў, прысвечаных роднай мове. Мерапрыемства дало магчымасць вучняў задумацца над ролю роднай мовы ў жыцці грамадства і ў іх асабістым жыцці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.