Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Сэрцам роднага слова краніся

Дата: 22 февраля в 16:22, Обновлено 22 февраля в 16:27
32 просмотра

У перыяд з 19 па 24  лютага  ва  ўстанове адукацыі прайшоў тыдзень  беларускай мовы і літаратуры «Сэрцам роднага слова краніся», у якім  прынялі ўдзел вучні  V-XI класаў.

       На працягу тыдня ў 5-11 класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны «З вытокаў роднай мовы», быў арганізаваны анлайн-чэлендж «Гучы, родная мова», акцыі «Фізкультхвілінкі па-беларуску» і «Сэрца аддаю мове».

       Асабліва спадабалася вучням  экспрэс-апытанне  «Бягучая адзнака» і відэазал  «Цікава пра Беларусь».

           Усе мерапрыемствы тыдня былі яркімі і запамінальнымі. Яны далі магчымасць вучням актуалізаваць веды па беларускай мове і літаратуры, паказаць узровень сваёй эрудыцыі, пашырыць кругагляд, захапіцца пры- гажосцю беларускага мастацкага слова.            

        Так вучні 10-11 класаў далучыліся да скарбаў беларускай мовы падчас гульні  «Слова да слова – будзе мова».  

         Сямікласнікі з задавальненнем прынялі ўдзел  у інтэрактыўнай гульні «Пагавары са мной на роднай мове».

Літаратурная кампазіцыя  «Родная мова – мелодыя сэрца», у якой

прынялі ўдзел вучні 5-6 класаў садзейнічала выхаванню грамадзянскасці, пачуцця патрыятызму, гонару за сваю Радзіму, за свой народ,  павагі і любві да роднай мовы.                                                                                                       

        А вучні 8-9 класаў змаглі даказаць, што ўсе яны – добрыя знаўцы роднай мовы, падчас  інтэлектуальнай гульні «Лепшыя мовазнаўцы». 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.