Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

О школе

Дата: 24 ноября 2012 в 17:21, Обновлено 12 мая в 09:41

Сертыфікат аб дзяржаўнай акрэдытацыі ўстановы адукацыі на адпаведнасць заяўленаму віду

“Сардэчна запрашаем на афіцыйны сайт Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №2 г.Новалукомля”

ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Новалукомля» сёння − гэта мабільная і запатрабаваная школа, адукацыя ў якой заснавана на інавацыйных стандартах навучання і лепшых традыцыях выхавання.

Высокакваліфікаваныя настаўнікі, якія выдатна разумеюць дзіцячую псіхалогію і асаблівасці развіцця школьнікаў, адкрытыя ўсяму новаму, дапамогуць Вашым дзецям атрымаць грунтоўныя базавыя і профільныя веды па вучэбных прадметах, створаць умовы для самарэалізацыі асобы падлеткаў у будучым, дадуць вучням магчымасць стаць самастойнымі, творчымі і ўпэўненымі ў сабе людзьмі!

260 выпускнікоў узнагароджаны залатым медалём і 154 − сярэбраным за 47 гадоў работы ўстановы адукацыі.

У ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Новалукомля” паспяхова закончаны ў жніўні 2021 года два рэспубліканскія праекты: інавацыйны праект “Укараненне мадэлі развіцця псіхолага-педагагічнай кампетэнцыі бацькоў (законных прадстаўнікоў) вучняў” і эксперыментальны праект “Апрабацыя вучэбна-метадычнага забеспячэння для вывучэння мовы праграмавання App Inventor».

Настаўнікі і вучні I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ўдзельнічаюць у падрыхтоўчым этапе рэспубліканскага экалагічнага праекта “Зялёныя школы”.

Установа адукацыі супрацоўнічае ў сферы адукацыі з Інстытутам Канфуцыя ў МДЛУ, ВДУ імя П.М.Машэрава, ВДТУ, БДТУ, БДАТУ, Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным каледжам.

З мэтай рэалізацыі права грамадзян на атрыманне адукацыі з улікам іх індывідуальных асаблівасцей, здольнасцей і запытаў ва ўстанове адукацыі штогод адкрываюцца профільныя класы з вывучэннем на павышаным узроўні гісторыі Беларусі і англійскай мовы, матэматыкі і фізікі, хіміі і біялогіі, матэматыкі і англійскай мовы.

Для паспяховай адаптацыі адукацыйны працэс у першых класах арганізаваны ў ДУА “Яслі-сад №2 г.Новалукомля”. Працуе шэсць груп падоўжанага дня для вучняў II–IV класаў.

Тры класы інтэграванага навучання і выхавання сумесна з пунктам карэкцыйнай педагагічнай дапамогі садзейнічаюць паспяховай сацыялізацыі навучэнцаў.

Ва ўстанове адукацыі таксама аказваецца шырокі спектр адукацыйных паслуг на платнай аснове на аснове дамоў аб платных паслугах у сферы адукацыі.

Наша школа сёння − гэта Цэнтр узаемадзеяння як з настаўнікамі, вучнямі, бацькамі, так і з установамі культуры, аховы здароўя, спорту і другімі арганізацымі сацыяльнай сферы!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.